«ЧО́РНЫ БОР»,

каменны метэарыт, які ўпаў у 1965 (паводле некаторых крыніц у 1936) каля в. Чорны Бор Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. Знойдзены 2 кавалкі па 4 кг кожны. Належыць да хандрытаў. 2 абломкі ў калекцыі метэарытаў Рас. АН, 1 зберагаецца ў Магілёўскім абл. краязнаўчым музеі.

т. 17, с. 279

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)